На сайце радыё «Свабода» стаіць матэрыял Севярына Квяткоўскага «Калі б не немцы, мы б вайны не перажылі». Гэта каментар на рашэнне стварыць да 2015 году на тэрыторыі Беларусі расейскую вайсковую базу. І выказванне бабулькі, вынесенае ў загаловак, — гэта прыклад блізарукасці, з якой людзі ацэньваюць гістарычныя падзеі. Як тая бабулька з усёй вайны запомніла толькі булкі, якімі яе падкармлівалі нямецкія салдаты з суседняга гарнізона, так і жыхары гарадоў, дзе размяшчаюцца расійскія вайсковыя аб'екты, думаюць толькі пра сваю сіюмінутную выгаду, гэткая ідэя артыкула Квяткоўскага.

Змест зместам, але даваць такія загалоўкі ў Беларусі — гэта проста не па-людску. Севярын можа казаць, што гэта, маўляў, цытата, але гэтая наўмысна адшуканая ім чалавечая дурнота была скарыстаная так, што стала публічным пляўком на магілы.

* * *

А як па-Вашаму, ці карэктна даваць такія загалоўкі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?