Палітвязень Мікола Статкевіч, асуджаны на 6 гадоў зняволення за падзеі Плошчы-2010, павіншаваў усіх з Вялікаднем. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку напісала яго жонка Марына Адамовіч.

Мікола патэлефанаваў акурат падчас сыходжання благадатнага агню :) Прасіў перадаць яго віншаванні са святам! І - не хвалявацца за яго, ён - вытрымае. Такі вось святочны цуд...)).

Мікола Статкевіч, нагадаем, знаходзіцца ў Магілёўскай турме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0