Ідзе другі тайм, лік пакуль 1:1. Славенцы першымі размачылі браму беларусаў. Шайбу ў адказ забіў Ілля Казнадзей.

Аднак усіх больш за лік цікавіла: ці ўдасца беларускім фанатам пранесці нацыянальныя сцягі. Як вынікае з тэлетрансляцыі, удалося! Бел-чырвона-белыя сцягі з'яўляюцца на тэлеэкранах побач з лукашэнкаўскімі, чырвона-зялёнымі. Вялікі сцяг, які зрабіў дзень на першым матчы, з чэхамі, сёння не відаць, але ёсць малыя сцягі і Пагоня.

Як вядома, лукашэнкаўцы спрабавалі дабіцца ад арганізатараў турніру забароны на нацыянальную сімволіку на той падставе, што яна палітычная. Гэта выклікала хвалю абурэння ў Белнэце і шведскіх палітычных колах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?