Прэс-сакратар пасольства Расіі Уладзімір Марчукоў паведаміў «НН», што былы дырэктар сочынскага санаторыя «Беларусь» Георгій Саракашыш «застаецца ў ізалятары. Новай інфармацыі няма».

Георгій Саракашыш — выдатнік аховы здароўя Расійскай Федэрацыі. Яму 59 гадоў. У санаторыі «Беларусь» у Сочы працаваў галоўным доктарам, затым намеснікам дырэктара. А пасля заняў і кіруючае крэсла.

«21 снежня яны выехалі ў Мінск на нараду ў Кіраўніцтва справаў прэзідэнта. Пасля мы даведаліся пра арышт, — расказваў «НН» брат арыштаванага Хрыстафор Саракашыш. — Будаўнічыя фірмы недавыканалі работы, і нехта камусьці вінен грошы. Гэта чыста гаспадарчая справа».

Па словах Хрыстафора Саракашыша, брат выехаў у Мінск разам са сваім намеснікам Аляксандрам Кізімам, беларусам, і дырэктарам будаўнічага аб’екта ў Сочы. Хрыстафор назваў фірмы, праз якія брата і арыштавалі. Гэта «Новы горад БКД» і «ФБГ Карпарацыя». Яны недабудавалі аб’екты на тэрыторыі беларускага санаторыя, але грошы ўзялі: адна фірма 100 мільёнаў расійскіх рублёў (каля $3,3 млн), другая — 50 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?