Сёння ў Мінску адбылася сустрэча намесніка міністра замежных справаў Беларусі Валянціна Рыбакова (былы дарадца Лукашэнкі ў пытаннях замежнай палітыкі) і пасла КНДР у Маскве Кім Ен Джэ.
Як паведамляе сайт МЗС, бакі абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, стан дамоўна-прававой базы, узаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.
Вядома, што пасол КНДР таксама наведае аграгарадок «Атоліна» і завод МАЗ.
У Беларусі няма пасольства КНДР, затое ёсць Гандлёвае прадстаўніцтва, размешчанае на вуліцыБагдановіча. Паўночная Карэя – адна з самых закрытых і рэпрэсіўных краін у свеце.
Каментары