Здарэнне адбылося каля 16.00 у нядзелю ў вёсцы Зоранька на Маладзечаншчыне.
55-гадовы мужчына пасварыўся з жонкай падчас святкавання Вялікадня і, калі жанчына пайшла да суседзяў, з гора падпаліў сваю павець.
Але адной павеццю не абышлося. Полымя перакінулася на другую, на яго дачны дом і нават на чужую павець.
МНС выклікалі суседзі. У выніку, ніхто не пацярпеў, акрамя кашалька самога гаспадара.