Ілюстрацыйнае фота.
У Баранавіцкі ГАУС з бальніцы вечарам 4 мая паступіла паведамленне, што на лячэнне з пранікальным нажавым раненнем жывата дастаўлены 26-гадовы гараджанін, паведамляе «Intex-press».
Па папярэдніх дадзеных, траўму мужчына атрымаў у ходзе сямейнай сваркі пасля распіцця спіртнога, паведамілі ў Баранавіцкім міжраённым аддзеле Следчага камітэта.
«Узнік канфлікт, падчас якога пацярпелы ўдарыў па твары сваю маці. У адказ на гэта яго 27-гадовая сястра схапілася за нож», — коратка распавёў пра акалічнасці здарэння намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Святаслаў Бармоцін.
Мужчына з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў рэанімацыю. Яго сястра затрымана, на яе завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання), якая прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі.