У аўторак у Беларусі ападкаў не чакаецца, тэмпература ноччу плюс 3—9°С, месцамі плюс 10—13°С, у асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей на глебе слабыя замаразкі да 0°С — мінус 2°С. Дзённая тэмпература складзе плюс 19—24°С.

У найбліжэйшыя суткі ў Гродне чакаецца без істотных ападкаў, тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С, днём плюс 21—23°С.

У Брэсце таксама без істотных ападкаў, ноччу плюс 10—12°С, днём плюс 22—24°С.

У Гомелі ападкаў таксама не прагназуецца, тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°С, днём плюс 20—22°С.

У Магілёве без ападкаў, ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 19—21°С.

У Віцебску таксама без ападкаў, тэмпература ноччу плюс 5—7°С, днём плюс 19—21°С.

У Мінскай вобласці 7 мая будзе малавоблачна, без ападкаў, тэмпература паветра ноччу плюс 4—9°С, месцамі плюс 10—13°С. Днём будзе плюс 19—24°С.

У Мінску таксама будзе малавоблачна і без ападкаў, ноччу плюс 6—8°С, днём плюс 20—22°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?