Тэрмін дыскваліфікацыі паўабаронцы барысаўскага БАТЭ Аляксандра Глеба быў скарочаны з пяці да трох матчаў.

 

 

Такое рашэнне сёння было прынята на пасяджэнні Апеляцыйнага камітэта АБФФ.

Нагадаем, што хаўбек атрымаў дыскваліфікацыю на пяць матчаў за ўдар абаронцы гродзенскага «Нёмана» Аляксандра Анюкевіча ў матчы чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі.

Такім чынам, Глеб зможа выйсці на поле ўжо ў бліжэйшую суботу, калі барысаўцы на сваім полі будуць прымаць наваполацкі «Нафтан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?