Камісія па інвестыцыйнай дзейнасці Мінгарвыканкама палічыла немэтазгодным заключэнне інвестыцыйнай дамовы на будаўніцтва шматфункцыянальнагакультурна-забаўляльнага цэнтра Park Avenue на набярэжнай Свіслачы ў раёне скрыжавання вуліц Пуліхава і Першамайскай.
Пра гэта рашэнне, прынятае на пасяджэнні 18 красавіка, гаворыцца ў адказе камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, які атрымалі мясцовыя ініцыятывы жыхароў, паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні ГА «Еўраперспектыва» Віктар Янчурэвіч.
Паводле яго слоў, фармулёўка адказу дзяржоргана «досыць неадназначная, паколькі адмоўлена пэўнаму інвестару ў рэалізацыі гэтага праекта».«Можна выказаць меркаванне, што ў перспектыве гэту пляцоўку выставяць на аўкцыён, і штосьці падобнае ўсё ж будзе рэалізавана, не цяперашнім, а нейкім іншым інвестарам», — адзначыў ён.
Мясцовыя жыхары маюць намер працягваць барацьбу за гэту тэрыторыю. Як сказаў старшыня «Еўраперспектывы», яны плануюць звярнуцца ў адміністрацыю Партызанскага раёна Мінска, каб гэты спрэчны ўчастак «быў добраўпарадкаваны і ператварыўся ў месца адпачынку для мясцовых жыхароў». «Хай там установяць помнік, напрыклад. Мы зробім усё, каб аднадзіць патэнцыяльных інвестараў», — заявіў ён.
Нагадаем, больш як 1,4 тысячы жыхароў раёна выказаліся супраць узвядзення Park Avenue на грамадскіх абмеркаваннях будаўніцтва, якія адбыліся ў лютым гэтага года.Тым не менш, мясцовыя ўлады вырашылі рэкамендаваць праект да рэалізацыі. Мінчане разам з «Еўраперспектывай» сталі весці перапіску з дзяржорганамі, у якой ўказвалі на факты парушэнняў пры планаваным будаўніцтве.
Звярнуўшыся ў Міністэрства культуры, актывісты мясцовых ініцыятыў атрымалі адказ, у якім гаварылася, што ўзвядзенне новых будынкаў і збудаванняў на адведзенай пад комплекс тэрыторыі забараняецца. На гэтай падставе «Еўраперспектыва» і жыхары раёна ў канцы красавіка звярнуліся ў Генеральную пракуратуру і Камітэт дзяржкантролю з просьбай правесці расследаванне. У звароце яны ўказалі, што ўчастак, дзе планавалася забудова, адносіцца да
Праект Park Avenue быў распрацаваны бюро архітэктуры і дызайну
Каментары