У сувязі з урачыстым шэсцем ветэранаў і ўскладаннем вянкоў да манумента на плошчы Перамогі 9 мая з 8.00 да 13.00 у Мінску будзе абмежаваны рух транспарту на некалькіх участках дарог.

Рух будзе абмежаваны: па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Камсамольскай да праспекта Машэрава; вуліцы Леніна ад Інтэрнацыянальнай да Кірава; вуліцы Інтэрнацыянальнай ад Леніна да Янкі Купалы; вуліцы Купалы ад Куйбышава да Кірава; вуліцы Кірава ад Купалы да Леніна; вуліцы Карла Маркса ад Купалы да Леніна; вуліцы Камуністычнай ад Чырвонай да праспекта Незалежнасці; вуліцы Кісялёва ад Чырвонай да праспекта Незалежнасці; вуліцы Фрунзэ і мясцовым праездзе ад праспекта Незалежнасці да завулка Вайсковага; вуліцы Захарава і мясцовым праездзе ад праспекта Незалежнасці да завулка Вайсковага.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху, а таксама звяртаць увагу на часовыя знакі. ДАІ просіць вадзіцеляў вызваліць ад прыпаркаванага транспарту прылеглую тэрыторыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?