Аб гэтым, як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, ён заявіў, сустракаючыся 7 мая з моладдзю на цырымоніі пачатку будаўніцтва жылога комплексу «Магістр» для навуковай і творчай інтэлігенцыі.

У Лукашэнкі спыталі, як ён ставіцца да практыкі, існуючай у шэрагу краін, калі навуковыя званні прысуджаюць універсітэты, а не Вышэйшая атэстацыйная камісія, як у Беларусі.

Лукашэнка выказаўся за захаванне цяперашняй практыкі, растлумачыўшы гэта імкненнем засцерагчы навуковае асяроддзе ад магчымых выпадковых людзей, якія за пэўную суму маглі б купіць сабе навуковае званне.
«Гэтая зараза пайшла і да нас, і тады я паставіў жорсткую заслону, паважаючы працу навуковых людзей. І я аб гэтым не шкадую. Туды [у ВАК] мы прызначаем найсумленнейшых людзей», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў: «Я занадта паважаю вучоных, каб дазволіць розным шарлатанам за некалькі тысяч долараў купіць дысертацыю і стаць побач з таленавітым вучоным».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што практычна ўвёў забарону на абарону дысертацый чыноўнікамі. «Таму што ведаю, што, калі ты дзяржаўны служачы і працуеш на ўсю катушку, ты ніколі не абароніш нават кандыдацкую дысертацыю.
Гэта вельмі цяжка. Ёсць такія людзі, але гэта адзінкі», — сказаў Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?