Кембрыджскі ўніверсітэт №1 у свеце па матэматыцы.
Першы радок рэйтынгу QS па матэматыцы заняў Кембрыджскі універсітэт у Вялікабрытаніі.
За ім ідуць Масачусэцкі тэхналагічны інстытут (MIT), Гарвард, Каліфарнійскі універсітэт у Берклі (усе — ЗША), Оксфард (Вялікабрытанія). Месцы з 6-га па 9-е занялі Прынстан, Універсітэт Каліфорніі, Стэнфардскі ўніверсітэт (усе — ЗША), універсітэт Цюрыха (Швейцарыя). Дзясятае месца ў топ-200 займае Нацыянальны ўніверсітэт Сінгапура.
З блізкалеглых і блізкіх традыцыйна да Беларусі ВНУ можна назваць Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава (42-е месца), Каталіцкі ўніверсітэт Лювена ў Бельгіі, у якім у 1950-я гады вучыліся дзясяткі беларусаў (50-е месца),
Тэхнічны ўніверсітэт Берліна (месцы з 51 па 100-е), Ратгерскі ўніверсітэт у Нью-Джэрсі, у якім вучыліся дзясяткі беларусаў, што прыехалі ў ЗША у канцы 1940-х, а таксама палітолаг Віталь Сіліцкі (з 51-е па 100-е),
Карлаў універсітэт у Празе (месцы ў 101 па 150-е), Варшаўскі ўніверсітэт (101--150-е), Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (151—200-е).
Навучанне ў найвядомейшых амерыканскіх універсітэтах складае ад 26 тыс. да 40 тыс. даляраў у год, у французскіх палітэхнічных вышэйшых школах, нямецкіх і швейцарскіх універсітэтах ад 2 тыс. даляраў у год.