У Парфенаве падрыхтаваны да друку першы нумар моладзевай культурніцка‑рэлігійна‑асьветніцкай газэткі Докшыцкага раёна «Прамень». Газэтка будзе мець памер чатыры старонкі фармату А4, выходзіць будзе раз на два месяцы.

Як паведамляе рэдакцыйны артыкул, змешчаны на чацьвёртай старонцы, «газэтка робіцца моладдзю і для моладзі». У ёй можна будзе знайсці інфармацыю аб цікавых падзеях, таленавітых людзях, гісторыі краю. Вялікая ўвага будзе надавацца рэлігійнай тэматыцы.

Спампаваць першы нумар газэткі можна тут: http://dokshitsy.narod.ru/pramien/Pramien1.zip.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?