Увесь час чую: Менск перапоўнены расейцамі, русские братки, шлюхі і блэк-джэк пад хатай. Сябры, якія «браткі» і «шлюхі»? Вы застылі ў 90-х. Сёньня дробны мэнэджар у Маскве мае за месяц 5–6 тыс. даляраў, стаматолаг — 10–15 тысяч і так далей. Інтэлігентныя маладыя людзі (не без фанабэрыстасці, не без «мух», але гэта не бандзюкі, бандзюкам той Менск, як кажуць, на… не ўпаў, адныя праблемы). Яны безбалесна могуць сабе дазволіць «адарвацца» ў Менску на выходных, «зліўшы» пару «штук».

Дык маліце Бога, каб гэтыя маскалі да нас ехалі і трацілі грошы, бо гэта і працоўныя месцы, і падаткі, і абарот у рытэйле. Бярыце прыклад з Турцыі, Егіпта, Грэцыі, Балгарыі, Чэхіі, балканскіх і балтыйскіх краінаў — турсектар там марыць аб расейцах, бо сёння толькі яны ды немцы пакідаюць кішаньковыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?