Па дадзеных Нацыянальнага банка, у красавіку золатавалютныя рэзервы РБ у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 106,2 млн. і, паводле папярэдніх дадзеных, на 1 мая 2013 года склалі $8 254,9 млн.
У той жа час, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі ў нацыянальным вызначэнні выраслі ў красавіку не гэтак значна, як у вызначэнні МВФ: на $63,3 млн і на 1 мая 2013 года склалі ў эквіваленце 9283,6 млн. USD.
Як паведаміў Нацбанк, павелічэнню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне пятага траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у суме 440 млн. USD. Такім чынам, без паступлення траншу рэзервы (у вызначэнні МВФ) у красавіку знізіліся б на $333,8 млн.