У Мінску 9 мая ў сувязі са святочным шэсцем і салютам змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту.

З 8.00 да 13.00 змяняюцца трасы наступных аўтобусных маршрутаў: № 100, 115Э з рухам на ўчастку ад вул. Свярдлова да вул. Казлова па вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова без выканання прыпынкаў на зменным участку;
№ 300Э ад аўтавакзала «Цэнтральны» з рухам па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп. Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным напрамку — па прасп. Незалежнасці, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, прасп. Незалежнасці, вул. Бабруйскай.

Аўтобусы № 18, 26 будуць хадзіць на ўчастку ад вул. Куйбышава да вул. Захарава па прасп. Машэрава, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай у абодвух напрамках з выкананнем на зменным участку прыпынку «Вул. Казлова» ў напрамку дыспетчарскай станцыі «Усходняя», «Прасп. Незалежнасці» ў напрамку пас. Навінкі.

Аўтобус № 57 будзе хадзіць на ўчастку ад вул. Куйбышава да вул. Пуліхава па вул. Куйбышава, прасп. Машэрава, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай з выканеннем на зменным участку прыпыначных пунктаў «Вул. Казлова» ў напрамку ДС «Усходняя», «Прасп. Незалежнасці» ў напрамку вул. Няміга.

Будзе павялічана колькасць рухомага складу на аўтобусным маршруце № 1 з 12.00 да 23.00. Рэжым працы 1-й і 2-й ліній метрапалітэна працягваецца да 2.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?