19 траўня 2013 года, у нядзелю, на Астравеччыне ўшануюць памяць вядомага земляка, святара і паэта Канстанціна Стаповіча (Казіміра Сваяка).
Праграма мерапрыемства:
— 14:00 в. Клюшчаны, касцёл св. Яўхіма. Св. імша, прысвечаная 87-м угодкам з дня смерці Канстанціна Стаповіча (паэта Казіміра Сваяка);
— сустрэча са сваякамі Канстанціна Стаповіча з Астравеччыны, Горадні і Вільні;
— в. Барані (8 км ад Клюшчанаў), музей братоў Стаповічаў. Літаратурна-музычная частка імпрэзы з удзелам мясцовай творчай і краязнаўчай супольнасці.
Музычнае аздабленне мерапрыемства — гурт «Балцкі Субстрат») — эксперыментальны фолкавы беларуска-балтыйскі праект пад кіраўніцтвам даследчыка, кампазітара і спевака Максіма Іўкіна.
У склад гурта ўваходзяць:
Віктар Сямашка — духавыя, голас
Каця Крывашэйцава — перкусія, голас
Раман Яраш — голас, гітара
Тацяна Амяльяненка — скрыпка, голас
Уладзімір Такарчук — кантрабас
На усе імпрэзы ўваход вольны.
0
0
0
0
0
0