Школьнікаў Мінска зганяюць на шэсце 9 Мая
Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі бацькі дзяцей з дзвюх школ і адной гімназіі сталіцы. На парад патрабуюць шасцікласнікаў, васьмікласнікаў і чацверакласнікаў з гэтых школ, яўка абавязковая.
«У мяне ніводзін вучань не хоча ісці, усе ад’язджаюць. Але каля я выйду сама адна, атрымае наша дырэктарка па шапцы», — расказала нам адна класная кіраўніца.
Шэсце ветэранаў традыцыйна ідзе з Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі, там ускладаюць вянкі.
На відэаБеларусь-ТВ можна пабачыць, як гэта адбываецца: рэдкія кадры сям'і Аляксандра Лукашэнкі ўжывую.
Каментары