Вядучыя букмекерскія канторы свету прымаюць стаўкі на перамогу ў «Еўрабачанні-2013», што пройдзе 18 мая ў шведскім Мальмё.
Відавочны фаварыт усіх спісаў 20-гадовая датская спявачка Эмілі дэ Форэст, якая выступіць з кампазіцыяй Only Teardrops («Толькі кроплі слёз»).

Букмекерская кантора «Уільям Хіл» прымае стаўкі на перамогу датчанкі з каафіцыентаў 1 да 2,5. Ladbrokes прапануе стаўкі на дэ Форэст 4 да 6. Расейская кантора «Марафон» прапануе 1 да 2,2.

На другім месцы знаходзіцца ўкраінка Злата Агневіч з песняй Gravity («Прыцягненне»). Ва «Уільям Хіле» на перамозе ўкраінкі можна выйграць у 4,5 разы больш за стаўку, у «Марафоне» — у 7 разоў.

Далей таксама ідзе жаночы вакал: нарвежка Маргарэт Бергер (1 да 8) і расіянка Дзіна Гарыпава (1 да 12).

У «Марафоне» шанцы Алены Ланской разглядаюцца як 1 да 51 (12-ае месца), ва «Уільям Хіле» — 1 да 67 (16-ае месца), на ladbrokes.com — 1 да 33 (13-ае месца). Фактычна ўсе букмекеры такім чынам выводзяць Ланскую ў фінал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?