Учора каманда прэзідэнта Беларусі ў паўфінале турніру, які праходзіць у рамках II Усерасійскага фестывалю па хакеі сярод аматарскіх каманд у Сочы, павінна была згуляць з камандай «Неўскі легіён». Аднак гульня не адбылася, беларускім хакеістам было залічана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:5, паведамляе афіцыйны сайт турніру.

Спробы высветліць сітуацыю на працягу дня не ўвянчаліся поспехам.

Гуляючы трэнер беларускай каманды Міхаіл Захараў і прэс-служба Прэзідэнцкага спартыўнага клуба не змаглі пракаментаваць тэхнічную паразу.
Выканаўчы дырэктар Начная хакейнай лігі, пад крылом якой праводзіцца турнір, Аляксандр Траццяк адмовіўся ад каментароў па прычыне «палітычнай сітуацыі».

Каманда прэзідэнта Беларусі заняла першае месца ў групе, А дывізіёна World Cup 40 + («Міжнародны»). Беларуская дружына паслядоўна перайграла каманды: Wild Blueberries з Канады (11:0), кішынёўскай «Плаціны» (8:4) і Drvene Nogice з Белграда (11:7).

Сёння ў складзе каманды прэзідэнта Беларусі няма дзеючых хакеістаў, з-за з’яўлення якіх дружына часта падвяргалася крытыцы. У прынцыпе, у турніры дазволена ўдзельнічаць гульцам старэйшым за 40 гадоў. Выключэнне зроблена для сыноў Лукашэнкі, якія нарадзіліся ў 1975 і 1980 гадах. У іх, у адрозненне ад іншых хакеістаў, у заяўцы каманды не пазначаны чамусьці вага і рост.

Варта адзначыць, што ў гульні супраць «Плаціны» найлепшым гульцом у беларускай зборнай быў названы Віктар Лукашэнка.
Шэраг гульцоў у ходзе турніру атрымаў траўмы. Так, Дзмітрый Лукашэнка змушаны быў прапусціць два паядынкі групавога этапу, а яго калега па амплуа Дзмітрый Карзюк — адзін, паведамляе прэс-служба Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Увечары на сайце Усерасійскага фестывалю па хакеі сярод аматарскіх каманд з’явілася інфармацыя аб тым, што 8 гульцоў беларускай каманды не праходзяць у склад і таму адзаяўлены.

Згодна з раскладам турніру, 10 мая ў матчы за трэцяе месца беларуская каманда згуляе з дружынай з Канады.

Раней планавалася, што ў гэты дзень у Сочы прыбудзе Аляксандр Лукашэнка і возьме ўдзел у гульні. Кіраўнік дзяржавы быў унесены ў заяўку беларускай зборнай. Аднак сёння яго імя знікла са складу каманды.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?