9 мая музей працуе з 11 да 19 гадзін, каса да 18.30. Адрас: Мінск, вул. Леніна, 20.

Напярэдадні свята Перамогі, 8-га мая, у фае новага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея адкрылася выстава адной карціны «Песня пра Мінск» Мая Вольфавіча Данцыга, народнага мастака Беларусі.

«Песня пра Мінск» была створана майстрам у 1975 г., да 30-годдзя Перамогі, пасля надання Мінску ў 1974 г. звання горада-героя. Высокі пункт гледжання дазволіў мастаку выявіць панараму адроджанага на яго вачах горада. У 1944 годзе, адразу пасля вызвалення, Данцыг вярнуўся ў родны горад з эвакуацыі. І выява тагачасных мінскіх руін уведзена ў кампазіцыю карціны як гістарычны дакумент і камертон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?