Фота Сяргея Гудзіліна.
Дзмітрый Капусцін. Фота kapustin.info.
Жанчыны ўсё часцей скардзяцца на недахоп у грамадстве сапраўдных «альфа-самцоў» — маўляў, усе вартыя прадстаўнікі супрацьлеглага полу ўжо занятыя. Наколькі гэтая праблема актуальная?
Усе праблемы родам з дзяцінства
«Калі чалавек нараджаецца, то адразу трапляе ў сацыяльнае асяроддзе, — распавядае Дзмітрый Капусцін. — Яно робіць з нас тых мужчын і жанчын, якія патрэбныя грамадству. Дзвесце гадоў таму гэта былі адныя ўстаноўкі, трыццаць гадоў таму — другія, цяпер — трэція. Але ў любы час мужчына заставаўся мужчынам.
Ён павінен быць лідарам і па жыцці, і ў сям’і. Хіба бываюць два дырэктары на заводзе? Кіраўнік адзін, а астатнія могуць быць намеснікамі — так і ў зносінах.Калі людзі пачынаюць жыць разам, яны прыстасоўваюцца адно да аднаго. Калі камусьці падабаецца падпарадкоўвацца, ён кажа: «Я буду адказны за тое, каб выносіць смецце і забіваць цвікі, а ты вырашай усё астатняе». Ці наадварот. Такія прынцыпы паводзінаў у сям’і закладаюцца з маленства.
Нашае выхаванне накіраванае на тое, каб падрыхтаваць дзяцей для жыцця. Маці з бацькам на 50—60% закладваюць сістэму ўзаемаадносінаў дзіцяці з будучым партнёрам.Далёка не заўсёды адносіны, якія дэманструюць бацькі, задавальняюць дзіця, і тады даводзіцца шукаць прыклады па-за межамі сям’і.
Усе праблемы ўзнікаюць ад бацькоў: якія гены закладзеныя, які прыклад дзіця бачыла. У першыя тры—чатыры гады жыцця вырашаецца, якімі будуць зносіны з супрацьлеглым полам, пасля адбываецца толькі карэкціроўка. Да 12—13 год, калі фарміруюцца больш аднаполыя кампаніі, вобраз мужчын і жанчын даробліваецца».
Маці-лідар — гора ў сям’і?
«Хлопчыкам кажуць: «Ты адказны за ўсё у жыцці: за сябе, за жанчыну, за дзяцей», — працягвае Дзмітрый Капусцін. — Дзяўчынцы не кажуць, што яна абаронца. Яна чуе: «Ты — асоба, у цябе павінна быць сваё меркаванне». Ахвяраваць сабой, клапаціцца, быць пяшчотнай — навошта? Табой жа карыстаюцца! Тваёй дабрынёй, увагай… І хто гэта кажа? Часцей за ўсё — сям’я.
Адсюль такі вынік: дзяўчынкі робяцца больш самадастатковымі, упэўненымі, яны ставяць сабе высокія мэты. Не хутка выйсці замуж, нарадзіць дзяцей, жыць іх жыццём, а быць самастойнай.А калі ўзнікае праблема пошуку партнёра, паўстае новае пытанне: «Дзе ўсе мужыкі такія? Дайце каго зламаць пад сябе!»
Калі гэтыя дзяўчаты і знаходзяць мужчыну, то, як правіла, з такіх хлопчыкаў, якім маці казала: «Дзяўчынак нельга крыўдзіць, яны разумнейшыя, яны ўсё ведаюць». Часцей за ўсё такая маці — лідар у сям’і. Хлопчык шукае моцную самадастатковую жанчыну і з-пад спадніцы маці пераходзіць пад спадніцу жонкі. Мо і сэкс у такой сям’і будзе нармальны, але ўсе рашэнні ў сям’і прымае жанчына. Каму дрэнна ад такога раскладу? Ёй добра — яна атрымала тое, што хацела, яна кіруе. Яму добра — ён зноў сядзіць пад спадніцай і ад яго нічога не патрабуюць.
З цягам часу жанчына, якая стала кіраўніком ў сям’і, хоча быць слабой, каб пра яе клапаціліся, а мужчына побач быў моцным. Яе муж можа такое ёй даць? Не. А мужчыны-лідары ўжо з іншымі жанчынамі.Ды і наўрад ці яны звернуць увагу на такую жанчыну, якая саспела, каб быць слабой.
Тэарэтычна такі выпадак магчымы. Вось яны сустракаюцца, і што — яна адразу стане слабой? Вядома ж, не. Ён будзе імкнуцца яе «зламаць». Але ж і яна закалялася 20—25 год… Барацьба за лідарства будзе цягнуцца далей. Рана ці позна яна скажа: «Бачыце, няма моцных мужчын», а ён: «Як правільна жыць, ведае толькі яна, а я — поўны нуль». Такія жанчыны шукаюць мужчыну мацнейшага за сябе, з цягам часу яго ўраўноўваюць, пасля ламаюць, пасля кідаюць.
А чаму жанчына стала такой? Яна назірала за мамай. Гэта жанчына, якая кінула свайго мужа, зламала яго, выхавала дзяўчынку сама. Ну альбо тата ў яе — падабцаснік.
І хоць дзяўчынцы ўсяго тры гады, яна бачыць, што маці кіруе татам, прыніжае яго. Ён, можа, п’е, але трывае. З цягам часу жанчына такога кідае, маўляў — трапіўся няўдалы нейкі. А тое, што яна сама яго да такога стану давяла, не ўлічвае. І што, у дзіцяці будзе яшчэ дзесяць новых «татаў»? Адзіндва, не болей. І жанчына будзе казаць: куды падзеліся ўсе мужчыны? Маючы на ўвазе: дзе тыя мужчыны, якіх яшчэ можна «зламаць»? Каб ён сустракаў яе з працы і стаяў ля пліты штовечар. Гэта шчасце для жанчыны, і ўсе зайздросцяць.
Такі жыццёвы сцэнар не будзе іншым. Дзяўчынка, калі глядзіць на такую сітуацыю, фарміруе сваё меркаванне. Калі з’яўляецца мужчына з нармальнымі ўстаноўкамі, дзяўчына ўсё роўна працягвае гнуць сваю лінію. Мужчына скардзіцца: «Я што, 40 год пражыў поўным дурнем, і толькі яна ведае, што слушна, а што — не?» Таму такія шлюбы не даўгавечныя».
Самае галоўнае ў жыцці — адчуваць, што нас любяць
«Я не спецыяліст у вобласці парадаў наконт таго, да якога ўзросту ў жанчыны больш шанцаў выйсці замуж. Але неяк глядзеў праграму накшталт «Лепшая свацця Расіі», і галоўная гераіня сказала: «Дзяўчаты, што вы баіцеся сказаць, што вы — тавар, які хутка псуецца? Вы не каньяк, чым больш дарослымі становіцеся, тым больш страчваеце ў кошце. Можна выдаць замуж любую дзяўчыну ва ўзросце да 25 год, у 27 — праблематычна, пасля 30 шанцаў няма».
Усё ў жыцці павінна быць своечасова. Часам бывае так, што жанчына атрымала вышэйшую адукацыю, пасля рабіла кар’еру і ў 35 гадоў задумалася: хм, чагосьці не хапае. Праца ёсць, грошы ёсць — а сям’і няма!Спаць ёсць з кім — такая дама альбо знаходзіць падабцасніка, альбо самцалідара, які імкнецца яе «зламаць». Першы яе не задавальняе, а другі не хоча ўтвараць сям’ю.
Арганізоўваць сям’ю неяк трэба, а яна не арганізоўваецца! Тут і пачынаецца песня: мужыкоў нармальных няма, а трэба завесці дзіця. А пасля жанчына не сядзіць з ім, не выхоўвае тры гады, а праз месяцдругі зноў бяжыць рабіць кар’еру.
Самае вялікае няшчасце — калі няма мамы. Мама павінна быць клапатлівай, пяшчотнай, уважлівай да дзіцяці, аддаваць яму як мінімум адзін год жыцця. Бо ў першы год фарміруецца і стаўленне да людзей, і разуменне любові. Чалавек разумее, што такое любоў, толькі на руках у мамы. Калі мы адчуваем, што нас любяць — гэта самае галоўнае ў жыцці. Гэта дае ўпэўненасць, што і я магу любіць, і ёсць такія людзі.
А калі маці пакарміла і кінула, дзіця з цягам часу адасабляецца ад усіх, становіцца нячулым, лічыць, што трэба любіць толькі сябе. Такі чалавек вырастае спажывальнікам.Ён хоча, каб яму штосьці далі, прычым не адна маці, а ад кожнага патрошкі: цукерку цётка, цацку дзядуля… Ці будзе такое дзіця любіць цётку, дзеда? Яны ўсе для яго аднолькавыя, галоўнае — атрымаць тое, што яму трэба, атрымліваецца гэткая маральная прастытуцыя. Такі чалавек выкарыстоўвае лю¬дзей навокал сябе. Часцей за ўсё такія асобы вырастаюць у сям’і, дзе маці не любіць сваё дзіця.
Цяпер мамы больш самастойныя, атрымліваюць асалоду ад жыцця. Чаму толькі мужчыны маюць на гэта права? Але аддай хаця б тры гады жыцця дзіцяці, а пасля ўжо рабі кар’еру!
І вось калі дзіця махне рукой, скажа: «Мама, ідзі, мы з татам разбяромся»… Вось тады гэта дазваляе маці ісці пісаць дысертацыю, на працу ці яшчэ кудысьці. Да гэтага моманту маці і дзіця — адно цэлае. А так маці сама сыходзіць раней, і дзіця, на жаль, гэтага ўжо ніколі не даруе».