Білеты на адборачны матч чэмпіянату свету па футболе Беларусь — Фінляндыя будуць каштаваць ад 70 да 180 тыс. рублёў, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Сустрэча адбудзецца 11 чэрвеня на гомельскім стадыёне «Цэнтральны», пачатак у 20.00.

7 чэрвеня сапернікі сустрэнуцца ў Хельсінкі (пачатак у 19.00).

Становішча каманд у групе I: Іспанія — 11 ачкоў (5 гульняў; розніца мячоў 8–2), Францыя — 10 (5; 8–4), Грузія — 4 (5; 3–7), Беларусь — 3 (4; 3–8), Фінляндыя — 2 (3; 2–3).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?