Справа на падставе артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) расследуецца ў Гродне ў дачыненні да 32-гадовага эксгібіцыяніста.

Мужчына зняў штаны ў прысутнасці дзвюх дзяўчынак — 1996 і 2005 гадоў нараджэння. Сваю віну ён не прызнае, заяўляючы, што не разумее, пра што ідзе гаворка.

Паводле слоў начальніка крымінальнага вышуку Лідскага РАУС Дзмітрыя Уляшкі, інцыдэнт здарыўся ў канцы красавіка. Дзяўчынкі гулялі па вуліцы, калі іх абагнаў мікрааўтобус і спыніўся. Параўняўшыся з вадзіцельскімі дзвярамі, якая ў той момант прыадчынілася, яны ўбачылі, як кіроўца зняў штаны і моўчкі прадэманстраваў ім палавыя органы, пасля чаго паспяшаўся з'ехаць.

Нягледзячы на тое што на падазраваным былі сонечныя акуляры, дзяўчынкі змаглі паведаміць яго прыметы супрацоўнікам крымінальнага вышуку, якія неўзабаве ўстанавілі яго асобу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?