З нагоды Дня Еўропы ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах 11--12 мая праходзяць урачыстыя шэсці. У Варшаве парад Шумана пойдзе 11 мая ў суботу а 12 гадзіне ад Замкавай плошчы (Placu Zamkowego). Далучыцца да параду запрашаюць і беларусаў. "Беларусь - еўрапейская краіна! Выйдзем на Парад з нашымі сцягамі! Гуртуемся вакол бел-чырвона-белага штандара, які вярнуўся з Чэмпіянату свету па хакею ў Стакгольме!" -- заклікае ініцыятыва "Беларуская нацыянальная памяць".

Парад Шумана ладзіцца штогод ад 1993-га. Ён названы ў гонар ідэолага стварэння Еўрапейскага Саюза — былога міністра замежных справаў Францыі Рабера Шумана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?