Англійскі футбольны клуб «Манчэстэр Юнайтэд» пацвердзіў, што галоўным трэнерам пасля сыходу сэра Алекса Фергюсана стаў шатландзец Дэвід Моес. Да гэтага Моес трэніраваў з 2002 г. «Эвертан» з Ліверпуля.

Сэр Алекс Фергюсан, які трэніраваў «Манчэстэр Юнайтэд» на працягу апошніх 26 гадоў, у сераду заявіў, што ў канцы гэтага сезона сыходзіць у адстаўку.

Пад кіраўніцтвам Фергюсана клуб 13 раз станавіўся чэмпіёнам Англіі, двойчы выйграваў Лігу чэмпіёнаў, пяць кубкаў краіны і чатыры кубкі лігі. Апошні матч пад кіраўніцтвам Фергюсана «МЮ», які ўжо забяспечыў сабе перамогу ў англійскай прэм’ер-лізе, згуляе 19 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?