Па інфармацыі Міністэрства статыстыкі й аналізу сёлета ў першым паўгодзьдзі стратнымі былі прызнаныя 444 дзяржаўныя прадпрыемствы. Прычым сума чыстых страт у прамысловых прадпрыемствах склала больш за 101 млн. даляраў. Найбольшыя страты па‑ранейшаму нясуць прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, а самая вялікая колькасьць стратных прадпрыемстваў традыцыйна адносіцца да сельскагаспадарчага комплексу.

Між тым статысты адзначаюць, што валавы ўнутраны прадукт за студзень‑ліпень гэтага году ўзрос амаль на 9 адсоткаў у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам. Адметна, што пры такім узроўні росту ВУП беспрацоўных, зарэгістраваных у органах сацыяльнай абароны, за першую палову году паболела ўдвая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?