Упраўленне Следчага камітэта (СК) па Магілёўскай вобласці расследуе крымінальную справу ў дачыненні да 20-гадовага мясцовага жыхара, які падазраецца ў згвалтаванні сваёй 12-гадовай сястры.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік ведамства Аксана Салянюк, інфармацыя пра здарэнне паступіла ў міліцыю 5 сакавіка.
"Маці вярнулася дадому і ўбачыла, што яе дачка ляжыць з парэзанымі венамі на руках.Жанчына падумала, што дачка спрабавала пакончыць з сабой, і заявіла ў міліцыю", — паведаміла Салянюк. Супрацоўнікам праваахоўных органаў дзяўчынка расказала, што яе згвалтаваў старэйшы 20-гадовы брат.
Яна вырывалася і гвалтаўнік душыў сястру, пакуль тая не страціла прытомнасць. Паводле звестак следства, падазраваны ў згвалтаванні паспрабаваў імітаваць самагубства ахвяры, для чаго парэзаў ёй вены на руках і ў такім стане пакінуў на месцы злачынства.
Брата пацярпелай затрымалі ў той жа дзень. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа. Падазроны праходзіць экспертызу, якая павінна вызначыць яго псіхічны стан.
Шматдзетная сям'я, у якой адбылося злачынства, лічыцца непаспяховай.Паводле звестак следства, бацька трох старэйшых дзяцей знаходзіцца на заробках у Расіі, маці выхоўвае дзяцей адна, не заўсёды ўнікаючы ва ўзаемаадносіны паміж імі. Згвалтаваная дзяўчынка з'яўляецца самай малодшай у сям'і.