І гэта яшчэ не ўсе. Сёння — апошні дзень рэгістрацыі прэтэндэнтаў у прэзідэнты, і толькі цягам гэтага дня выбарчая камісія атрымала каля сотні заявак.

У вялікім паўтысячным спісе кандыдатаў — 14 жанчынаў. Усіх ахвотных яшчэ павінен праверыць Корпус ахоўнікаў Ісламскай рэвалюцыі — орган, які кантралюе выкананне ў краіне нормаў ісламскага права, паведамляе Радыё Свабода.

Канчатковы спіс кандыдатаў у прэзідэнты абвесцяць 23 мая. Прэзідэнцкія выбары адбудуцца 14 чэрвеня.

Зарэгістраваўся таксама кандыдатам былы прэзідэнт (1989-1997) Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані. Заяўка Рафсанджані паступіла за лічаныя хвіліны да заканчэння тэрміну рэгістрацыі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Удзел у выбарах Рафсанджані можа стаць сур'ёзнай перашкодай для прыхільнікаў жорсткай лініі ў Іране, блізкіх да вышэйшага кіраўніка Ірана Алі Хаменеі.

Рафсанджані быў абраны прэзідэнтам у 1989 г. Падчас яго прэзідэнцтва Іран адчуў заўважную лібералізацыю, як у эканоміцы, так і сацыяльнай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0