Па словах відавочцаў, аб’ект наведаў Мікалай Ладуцька, які з’ехаў адтуль незадаволены.
12 мая ў Мінску планавалі адчыніць Плошчу дзяржаўнага сцяга. Адкрыццё прымеркавалі да Дня Дзяржаўнага герба і сцяга.
Як паведамляе карэспандэнт «НН», аб’ект наведаў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Ён асабіста праінспекціраваў плошчу і з’ехаў адтуль відавочна незадаволеным.
Пасля гэтага стала вядома, што адкрыццё Плошчы дзяржаўнага сцяга перанесена з-за недапрацовак, папярэдняя дата — 2 чэрвеня.
Каментары