12 мая, у перыяд да 19 гадзін у сувязі з актывізацыяй атмасфернага фронту па Брэсцкай, Гродзенскай, заходняй частцы Віцебскай і паўночна-заходніх раёнах Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы, якія захаваюцца да 21-22 гадзін. Пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с.