Хросны ход каля царквы ў Леніне.

Хросны ход каля царквы ў Леніне.

Супольная малітва.

Супольная малітва.

Хросны ход.

Хросны ход.

Сведкі трагедыі і іх сваякі.

Сведкі трагедыі і іх сваякі.

Старшыня ГА БДТАПГК А. Астаповіч (злева), А. Аскальдовіч (у цэнтры), старшыня Ленінскага с/с В. Нямчэня (справа). 10.05.2013 г.

Старшыня ГА БДТАПГК А. Астаповіч (злева), А. Аскальдовіч (у цэнтры), старшыня Ленінскага с/с В. Нямчэня (справа). 10.05.2013 г.

12 мая 2013 г. у былым мястэчку Ленін, зараз аднайменная вёска ў Жыткавіцкім раёне, адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага камяню ў памяць 1200 нявінных ахвяр нацызму, якія былі закатаваны ў лютым 1943 г. Гэта жыхары самога мястэчка і навакольных вёсак, беларусы і палякі, якіх нацысты знішчылі ў адказ на захоп мястэчка савецкімі партызанамі.

Камень і мемарыяльная шыльда на камяню ўсталяваны ў цэнтры былога мястэчка, побач з брацкай магілай салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, загінулых пры вызваленні паселішча ў 1944-м г., па ініцыятыве і з фундацыі і польскага бізнэсмэна са Шчэціна, выхадца з сем’яў Багукоў, Горбатаў і Круковічаў, якія жылі ў Леніне і ваколіцах, Антонія Анджэя Аскальдовіча.

Цырымонія асвячэння праведзена архірэем, япіскапам Тураўскім Леанідам, адміністратарам Пінскай дыяцэзіі біскупам Антоніям Дзям’янкам. Папярэдне адбыліся біскупская імша ў мікашэвіцкім касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, архірэйская служба ў царкве Раства Багародзіцы ў Леніне. Пасля набаждэнстваў быў зладжаны супольны хросны ход на местачковыя хрысціянскія могілкі, дзе была праведзена супольная заупакойная малітва.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Жыткавіцкага раёнага савета дэпутатаў Ніна Рамановіч, намеснік старшыні Жыткавіцкага райвыканкаму Валерый Рагалевіч, старшыня Ленінскага сельсавету Васіль Нямчэня, дарадца Амбасады Польшчы ў Беларусі Аляксандр Васілеўскі, генеральны консул Польшчы Марэк Пэндзіх, застаўшыяся ў жывых сведкі той страшнай трагедыі, сям’я і сваякі Антонія Анджэя Аскальдовіча, прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, мясцовыя жыхары.

Цырымонія адкрыцця з’явілася цудоўным прыкладам не на словах, а на справе дзяржаўна-грамадскага партнёрства і народнай дыпламатыі, калі, дзякуючы ініцыятыве толькі адной вялікай сям’і, якую абставіны разарвалі паміж Беларуссю і Польшчай, былі яшчэ болей ўмацаваны масты сяброўства і добрасуседства паміж народамі, якія напрацягу стагоддзяў жылі ў адной дзяржаўнай і культурнай прасторы.

Удзел Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў падрыхтоўчых працах па стварэнню мемарыялу, па яго адкрыццю адбыўся пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?