Як стала вядома, суд над Паўлам Севярынцам пройдзе заўтра, 21 жніўня. Пачатак а 15.30-й. Паўла адвезьлі ў сьледчы ізалятар часовага ўтрыманьня Берасьця, што на вуліцы Багданчука.

Нагадаем, што яго і яшчэ 30 чалавек затрымалі ўчора ў гэтым абласным цэнтры на сходцы актывістаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. На пятнаццаці чалавек былі складзеныя пратаколы і суды над імі пройдуць 22 жніўня.

Севярынца сёньня выклікалі ў пастарунак, адкуль павезьлі ў суд Маскоўскага р-ну Берасьця. Да яго сьценаў прыйшлі каля 20 чалавек, каб падтрымаць Паўла. Але суд не адбыўся. Праўда, Севярынцу перадалі цёплыя рэчы, паколькі і сам Павал настроены пэсымістычна: «Дадуць 15 сутак».

Нагадаем, што яго абвінавачваюць паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых акцый». У канцы ліпеня - пачатку жніўня Севярынец ужо адседзеў 15 сутак па гэтым самым артыкуле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?