Генпракуратура Украіны спыніла следства па справе аб забойстве дэпутата Вярхоўнай Рады Яўгена Шчэрбаня ў 1996 годзе, у арганізацыі якога падазравалася экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка.

Як паведаміў у панядзелак адвакат Цімашэнкі Сяргей Уласенка, следства было спынена 26 красавіка.

Украінская генпракуратура аднавіла следства па справе аб забойстве Шчэрбаня ў красавіку 2012 г., пасля таго як сын забітага палітыка, сябра Партыі рэгіёнаў Руслан Шчэрбань падаў новыя дакументы па справе.

Ведамства палічыла, што гэтыя паперы могуць сведчыць пра дачыненне да злачынства Цімашэнкі, а таксама Паўла Лазарэнкі, які займаў пасаду прэм'ер-міністра Украіны ў 1996-1997 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?