Беларусь гатова аказаць падтрымку Арменіі па асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на перамовах у вузкім складзе з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам.

«Хачу, каб вы ведалі, што ў рэалізацыі намечанага беларусы заўсёды будуць побач. Мы заўсёды прыйдзем на дапамогу для таго, каб рэалізаваць намечаныя мэты, якія стаяць перад армянскім народам», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што закрытых тэм паміж Беларуссю і Арменіяй няма, а па ўсіх пытаннях будуць прыняты канкрэтныя рашэнні.
Ён таксама адзначыў, што паміж беларускім і армянскім народамі традыцыйна склаліся блізкія і добрыя адносіны.

Серж Саргсян таксама падкрэсліў асаблівы дружалюбны характар двухбаковых адносін. Паводле яго слоў, на гэтай аснове краінам удалося пабудаваць моцнае міждзяржаўнае ўзаемадзеянне, якое актыўна развіваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?