Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, падчас спецмерапрыемства супрацоўнікамі Ашмянскай мытні ў пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой быў спынены грузавы аўтамабіль «ДАФ», які па дакументах перавозіў мэблю. Згодна з дакументамі, тавар накіроўваўся з Калінінграда ў Маскву.

У выніку мытнага надгляду было ўстаноўлена, што ў грузавым адсеку аўтапоезда знаходзіцца не заяўленае ў суправаджальных дакументах жаночае і дзіцячае адзенне агульнай вагой больш як 800 кг. Вадзіцель транспартнага сродку растлумачыў, што на тэрыторыі Літвы незнаёмыя яму асобы прапанавалі такім чынам падзарабіць. За плату ў 600 долараў яму трэба было проста перавезці адзенне ў Маскву.

Незаконна перавезеныя блузкі, майкі, купальнікі і кофты агульным коштам больш як 720 млн. рублёў канфіскаваныя. У дачыненні да вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?