У Беларусі сем’ям аказваецца ўсебаковая дапамога. Пра гэта ў эфіры тэлеканала Беларусь-1 заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна.

Асаблівую ўвагу міністр звярнула на дапамогу маладым сем’ям. Паводле яе слоў, дадзенай катэгорыі беларусаў аказваюцца беспрэцэдэнтныя меры падтрымкі. Гэта і 10 відаў дапамог, і бясплатнае харчаванне для дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў, і льготнае жыллёвае крэдытаванне. «У якой яшчэ краіне, калі нараджаецца трэцяе дзіця, 75% ільготнага крэдыту бярэ на сябе дзяржава, а калі чацвёрты — 100%».

Акрамя таго, адзначыла Мар’яна Шчоткіна, не трэба забываць і пра такія звыклыя рэчы, як даступнасць дашкольнай адукацыі, трохгадовы адпачынак па догляду за дзіцём (напрыклад, у Расіі — толькі 1,5 года). «Калі скласці гэтыя меры падтрымкі, то яны вельмі важкія і дзяржаве абыходзяцца вельмі дорага», — падкрэсліла міністр.

Яна адзначыла станоўчую тэндэнцыю павелічэння нараджальнасці ў краіне ў апошнія гады. Так, за 2012 колькасць народжаных дзяцей павялічылася на 5,6 тыс. у параўнанні з 2011-м. За першы квартал гэтага года нарадзілася ўжо на 1 тыс. малых больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Разам з тым у Беларусі, як і ва ўсім свеце, назіраецца тэндэнцыя павелічэння колькасці пажылых людзей (старэйшыя за 65 гадоў). Гэта абумоўлена перш за ўсё павелічэннем працягласці жыцця. У краіне ўжо больш за 13% насельніцтва — людзі сталага веку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?