У Брэсце на 99-м годзе памёр вялікі беларускі трэнер, заснавальнік нацыянальнай школы кідання молата, заслужаны трэнер СССР Яўген Шукевіч.
Яўген Міхайлавіч за доўгую трэнерскую кар’еру падрыхтаваў пляяду выбітных малатабойцаў — алімпійскіх чэмпіёнаў Рамуальда Кліма, Васіля Рудзянкова, сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў Міхаіла Крываносава, сярэбранага медаліста чэмпіянату Еўропы Аляксея Балтоўскага, а таксама дзясяткі майстроў спорту і спартыўных трэнераў, сярод якіх заслужаныя трэнеры Савецкага Саюза і Беларусі…
У гады Вялікай Айчыннай вайны Шукевіч ваяваў у складзе партызанскай брыгады: браў «языкоў», падрываў фашысцкія эшалоны, двойчы збег з палону, быў паранены…

Глядзі таксама: Яўген Шукевіч: Беларускі тытан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?