Раберта Манчыні звольнены з пасады галоўнага трэнера «Манчэстэр Сіці», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

«Манчэстэр Сіці» са шкадаваннем аб’яўляе, што Раберта Манчыні вызвалены ад абавязкаў галоўнага трэнера каманды, — гаворыцца ў заяве. — Гэта было цяжкае рашэнне, прынятае прэзідэнтам клуба, старшынёй праўлення і радай дырэктараў. Гэта рашэнне з’яўляецца вынікам запланаванага перагляду дасягненняў па выніках сезона».

Раберта Манчыні, пасля трох перамогаў на чале італьянскага «Інтэра», узначаліў «Манчэстэр Сіці» ў снежні 2009 г. У сезоне 2011/2012 клуб выйграў прэм’ер-лігу (у 2011 г. таксама Кубак Англіі і ў 2012-м Суперкубак), але ў гэтым сезоне праваліў Лігу чэмпіёнаў, фінішуе на 2-м месцы, а ў суботу ў фінале Кубка Англіі прайграў «Уігану».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?