Інтэрнэт перамог тэлефонную сувязь пакуль толькі ў адной кампаніі «вялікай тройкі» сотавых расійскіх аператараў. МТС дазволіць сваім абанентам тэлефанаваць адзін аднаму бясплатна. Аператар будзе браць грошы толькі за доступ у інтэрнэт і за званкі на тэлефоны канкурэнтаў,
паведамляе тэлеканал Дождь.

Прапанаваць абанентам плаціць за лімітаваны доступ у інтэрнэт замест галасавога трафіку — лагічны крок. Ужо даўно многія карыстальнікі тэлефануюць і адсылаюць паведамленні з дапамогай, напрыклад, скайпа або аналагічных яму праграм. У гэтай сітуацыі ўладальнік смартфона плаціць толькі за інтэрнэт, а не за паслугі аператара.

Зрэшты, пакуль ніхто з канкурэнтаў МТС у Расіі на рызыкоўны крок — адмовіцца ад аплаты званкоў — пайсці не гатовы.

Што да Беларусі, то ў таго ж МТС пры росце прапановаў па інтэрнэт-паслугах, плата за званкі ўнутры сеткі захоўваецца.
Так, у тарыфе «Выдатны» першая хвіліна размовы з абанентам МТС каштуе 210 рублёў, з 2-й хвіліны званок бясплатны. У тарыфе «Будзь практычным» хвіліна каштуе 210 рублёў, на любімы нумар — 180 рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?