У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі 17 мая адбудзецца ўрачыстае падпісанне пагаднення паміж беларускім урадам і Еўрапейскім саюзам аб фінансаванні праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Зялёная» эканоміка ў Беларусі».
Як паведамляе прэс-служба Мінпрыроды, дагавор дапаможа прыцягнуць у краіну фінансавую дапамогу ЕС у 12 млн. еўра на вызначэнне і распрацоўку асноўных механізмаў развіцця «зялёнай» эканомікі, удасканальванне інстытуцыянальнай і заканадаўчай базы краіны і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва па перадачы ведаў і вопыту ў гэтай галіне, а таксама на выкананне малых «зялёных» ініцыятыў і міні-праектаў.
У Беларусі плануецца таксама рэалізаваць пілотны праект па будаўніцтве і ўводзе ў дзеянне ветравой устаноўкі, якая дапаможа вызначыць эфектыўнасць выкарыстання ветравой энергіі ў краіне.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ