У аўторак віцэ-прэм'ер Турцыі Алі Бабакан асабіста націснуў на клавіятуры камп'ютара ў Цэнтрабанку клавішу для адпраўкі сродкаў на рахункі МВФ, што сімвалізавала канчатковую выплату доўгу гэтай арганізацыі, паведамляе The Turkish Press.

Апошняя выплата склала $421 млн, тады як агульная сума пазык складала $23,5 млрд.

Турцыя таксама ўзяла на сябе крэдытныя абавязацельствы на суму ў $5 млрд ў дачыненні да МВФ, гэта значыць памянялася ролямі са сваім былым крэдыторам. Таму калі Беларусь атрымае ад фонду чарговы крэдыт, то ў ім будзе доля і турэцкіх грошай. Турцыя прайшла этап дынамічнага развіцця ў 1990-я і 2000-я гады. Цяпер гэта адзін з самых перспектыўных рынкаў.

Турцыя — дэмакратычная мусульманская краіна, якая ставіць мэту далучэння да Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?