Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне аб спыненні дзеяння дамовы паміж Расіяй і Азербайджанам аб транзіце азербайджанскай нафты, паведамляе «ІТАР-ТАСС» са спасылкай на дакумент, апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі. Пагадненне аб транзіце было падпісана ў Маскве ў 1996.

Як растлумачыў афіцыйны прадстаўнік расійскай кампаніі «Транснефть» Ігар Дзёмін, на працягу апошніх пяці гадоў Азербайджан не выконваў умовы гэтага міжурадавага пагаднення, транзітуючы ў два разы менш сыравіны, чым закладзена ў дакуменце.

Пагадненне прадугледжвала прапампоўку 5 млн тон азербайджанскай нафты, аднак фактычныя аб'ёмы не перавышалі 2 млн тон у год, і таму даходы ад гэтага транзіту, маўляў, не пакрывалі выдаткаў «Транснефті» на падтрыманне трубаправода ў належным тэхналагічным стане.

Гэтае рашэнне Масквы можа быць палітычным. Азербайджан не ўваходзіць у зону ўплыву Расіі і ўсе апошнія гады імкнуўся дыверсіфікаваць шляхі экспарту сваіх нафты й газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?