Аляксандр Лукашэнка наведаў Арменію на запрашэнне мільярдэра і лідара партыі «Квітнеючая Арменія» Гагіка Царукяна. Лічыцца найбуйнейшым алігархам Арменіі, ключавым бізнес-партнёрам Роберта Качарана. У Арменіі больш вядомы па мянушцы «Додзі Гаго».
Кіраўнік Беларусі быў пачэсным госцем на адкрыцці збудаванай Царукянам царквы ў горадзе Абавян і забаўляльнага комплексу тамсама. Гэта выклікала кпіны ў Сеціве. «З царквы ехаць у казіно, ды яшчэ і з дзіцем пад пахай — гэта перабор», — адразу ўшпіліў у сваім блогу расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў.
Сапраўды, на цырымоніі прысутнічаў і сын Мікалай.
0
0
0
0
0
0