Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце на адкрыцці помніка «Мове» ў Клайпедзе падкрэсліла важнасць захавання літоўскай мовы.

Па словах кіраўніка Літвы, пяць моваў балтыйскай групы ўжо мёртвыя, таму гэты помнік — важны ўспамін пра тое, што на кожным ляжыць адказнасць за захаванне мовы, сказана ў прэс-рэлізе прэзідэнцкай службы.

«Мова — наша повязь. Захаванне мовы азначае захаванне народа.
Аднак выбітыя тут словы на літоўскай будуць увекавечаны не толькі ў бруку, але і ў нашай памяці і ў кожным дні. Калі мы не забудзем нашай мовы, не забудзем і нашай гісторыі. Давайце берагчы мову, размаўляць і ствараць па-літоўску», — сказала прэзідэнт.

Помнік адкрыты ў дворыку Сонечнага гадзінніка публічнай бібліятэкі імя Е.Сіманайціце (Клайпедская акруга). Помнік складаецца з гранітнай пліты і ўмантаванага бронзавага барэльефа з надпісам: «Чалавеча, пяць моваў балтыйскай групы ўжо вымерлі, пад тваімі нагамі зніклыя словы літоўскай мовы. Помні і шануй сваю мову».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?