Пасол Беларусі ў Турцыі Валерый Калеснік 14 мая ўзяў удзел у штогадовым пасяджэнні турэцка-еўразійскіх дзелавых саветаў Рады па знешнеэканамічных адносінах Турцыі (DEIK). Мерапрыемства ў Анкары было прысвечана пытанням эканамічнага развіцця Турцыі і гандлёва-эканамічных адносінаў з дзяржавамі еўразійскага кантынента.

Як паведаміла прэс-служба бларускага МЗС, на пасяджэнні з удзелам акрэдытаваных у Турцыі паслоў Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Манголіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Украіны выступілі прадстаўнікі кіраўніцтва DEIK, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства эканомікі Турцыі. Яны выклалі асноўныя падыходы ўрада краіны да вырашэння пытанняў гандлёва-эканамічнага ўзамадзеяння Турцыі з іншымі дзяржавамі.

У ходзе свайго выступлення Валерый Калеснік расказаў аб курсе на лібералізацыю эканомікі, які праводзіцца кіраўніцтвам Беларусі, сацыяльна-эканамічных паказчыках краіны, стане і перспектывах развіцця гандлёва-эканамічных адносінаў паміж Беларуссю і Турцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?