У чаканні прадуктаў

У чаканні прадуктаў

Урад Венесуэлы імпартуе 50 млн рулонаў туалетнай паперы ў адказ на моцную крытыку з боку апазіцыі, якая заяўляла пра недахоп гэтага тавару ў краіне.

Туалетная папера стала палітычным пытаннем у Венесуэле ў апошнія дні. Урад абвінавачвае апазіцыю ў арганізацыі кампаніі ў СМІ, накіраванай на ўзняцце попыту на туалетную паперу і распальванне незадаволенасці сярод жыхароў краіны.

Дэфіцыт харчавання і прадметаў першай неабходнасці ўжо даўно прадсталяе праблему для Венесуэлы, але нядаўні скачок цэнаў прывёў да рэзкага ўсплёску крытыкі.

У сферы харчавання доля імпарту ў Венесуэле дасягае 70%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?