На гэтае пытанне падчас экскурсіі па выставе «Ekspartny varyjant. Беларуская літаратура ў замежных перакладах» адкажаарт-дырэктар кнігарні логвінаЎ Павал Касцюкевіч.
Наведнікі змогуць азнаёміцца з выданнямі сучаснай беларускай літаратуры на іншых мовах.
Прызнаныя айчынныя аўтары Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў, Святлана Алексіевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Наталка Бабіна, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў і Адам Глобус у англійскіх, іспанскіх, польскіх, украінскіх, нямецкіх, фінскіх, чэшскіх, літоўскіх, шведскіх, грузінскіх, расійскіх перакладах.
Кнігі будуць ляжаць у вольным доступе і кожны наведнік зможа іх пагартаць, а таксама набыць некаторыя выданні.
Калі: 21 мая.
Адрас: Кнігарня «ЛогвінаЎ» (Мінск,
Час: А
Працяг экскурсіі 38 хвілін. Экскурсія даступная для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.