15 мая ў бальніцы памерла 29-гадовая жанчына, якая стала напярэдадні ахвярай ДТЗ.

Аварыя адбылася 14 мая каля 22.00 на 1-м кіламетры аўтадарогі МКАД — Азярцо — Старое Сяло. Жанчыну, што знаходзілася на праезнай частцы, збіў аўтамабіль. Кіроўца з месца ДТЗ уцёк. Вядзецца пошук.

У ДАІ адзначаюць, што загінулая 18 раз прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху ў якасці пешахода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?